Marvel Studios экранізуюць капітана Амерыка

Marvel Studios збіраецца зрабіць "The First Avenger: Captain America" гістарычным фільмам. Такім чынам, сюжэт карціны будзе больш блізкі да комікса-першакрыніцы. Пра гэта піша Slashfilm.

Нагадаем, што капітан Амерыка - супергерой, упершыню з'явіўся ў коміксах Marvel падчас Другой сусветнай вайны.

Персанаж з'яўляецца альтэр-эга Стыва Роджэрса, над якім войска ЗША паставіла эксперымент па стварэнні ідэальнага салдата, які ваяваў з краінамі нацысцкага блоку.

Прадстаўнікі Marvel Studios дадалі, што не яны разглядаюць акцёра Мэцью Маконахі у якасці аднаго з галоўных прэтэндэнтаў на ролю Капітана Амерыкі.

Раней Маконахі здымаўся ў карцінах "Сахара" і "Як пазбавіцца ад хлопца за 10 дзён". Паводле дадзеных сайта imdb.com, рэжысёрам фільма будзе Нік Касаветыс, які зняў "Альфа Дог".

Прэм'ера карціны прызначаная на травень 2011 года.

Нагадаем, што раней у 2008 годзе Marvel Studios выдала ў пракат карціну "Жалезны чалавек", першы фільм, стварэнне якога студыя цалкам прафінансавала самастойна.

Фота: jimcaro.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі