Марцаў: Амерыканскі бізнэс прыйдзе ў Беларусь толькі па сваіх правілах

На думку аналітыка Пятра Марцава, казаць пра аднаўленне нармальных беларуска-амерыканскіх адносінаў зарана. Візіт амерыканскіх бізнэсоўцаў у Мінск можна хутчэй лічыць жэстам добрай волі.  Такім чынам ён ацаніў сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі амерыканскіх кампаніяў. У прыватнасці, у Мінск прыбылі прадстаўнікі такіх кампаній, як "Ханівел", "Майкрасофт", "АрвінМерытор", "Ю-ЭС Інтэрнэшнл Трэйдынг Карпарэйшн", "ЕРС-Інжынірынг".
 
Марцаў: "Такія падзеі трэба ацэньваць пазітыўна. Але трэба разумець, што амерыканскі бізнэс - адзін з самых моцных і прафесійных у свеце. І ён можа і будзе развівацца толькі ў тых умовах, якія адпавядаюць уяўленням амерыканцаў пра нармальнасць эканомікі".

Для таго каб прыцягнуць амерыканскія інвестыцыі, Беларусі давядзецца сур'ёзна заняцца эканамічнымі рэформамі. На думку Марцава, амерыканскі бізнэс будзе глядзець, наколькі Беларусь здольная адпавядаць патрабаванням амерыканскіх інвестараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі