Маладафронтаўца адлічваюць з магілёўскага універсітэта

Лідэра магілёўскай арганізацыі "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) Станіслава Рамановіча адлічваюць з Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. Ён адвучыўся на факультэце эканомікі і права толькі паўгады. Рамановіч сцвярджае, што прычынай адлічэння стала яго грамадская дзейнасць. У рэктараце ВНУ кажуць, што студэнт кепска вычыўся і не змог здаць іспыт па матэматыцы, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі