Магілёвец паставіў 18 тысяч запалак на рыльца бутэлькі

Сусветны рэкорд усталяваў магілёвец Аляксандр Бендзікаў. Ён пры дапамозе клею паставіў 18 тысяч запалак на рыльца бутэлькі шампанскага ў выглядзе спартыўнага кубка. Запалкі выкладзеныя ў сто шэрагаў. На гэтую працу Бендзікаву спатрэбілася 60 гадзінаў.

Свой рэкорд магілёвец прысвяціў адкрыццю Алімпіяды ў Пекіне. Пасля таго, як ён будзе зафіксаваны ў Кнізе рэкордаў Гінэса, Аляксандр Бендзікаў прэзентуе сваю канструкцыю шырокай публіцы, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі