Мадонна і Селін Дыён аказаліся сваячкамі

Амерыканская поп-зорка Мадонна аказалася далёкай сваячкай канадскай спявачкі Селін Дыён. Аб гэтым, як паведамляе Gigwise, сведчаць вынікі генеалагічнага даследавання, апублікаваныя на старонцы Ancestry.co.uk.

Эксперты вывучылі канадскія архівы за 300 гадоў, пачынаючы з 1621 года. Як высветлілася, у спявачак ёсць агульны продак – французскі цясляр з імем Захары Клуц'е.

Больш за тое, далёкімі сваякамі Мадонны і Селін Дыён таксама з'яўляецца жонка прынца Чарльза, герцагіня Карнуольская Каміла Паркер-Боўлз і былы прэм'ер-міністр Канады П'ер Трудо.

Варта зазначыць, што сваяцтва Мадонны і Селін Дыён пацвярджаецца і іншым даследаваннем. Нядаўна навукоўцы з Грамадства гістарычнай генеалогіі Новай Англіі вывучылі генеалагічнае дрэва кандыдатаў у прэзідэнты ЗША. У прыватнасці, высветлілася, што Хілары Клінтан можа лічыць сваімі сваякамі Мадонну, Селін Дыён, Аланіс Марысет, Камілу Паркер-Боўлз і Джэка Керуака.

Фота: www.zastavki.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі