Лукашэнка запрошаны на святкаванне 20-годдзя незалежнасці Літвы

Сайт “МЫ” паведамляе, што літоўскія дыпламаты ўручылі персанальнае запрашэнне прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прыбыць на святкаванне 20-годдзя незалежнасці Літвы 11 сакавіка. Лукашэнка пакуль адказу не даў. Як чакаецца, прэзідэнт Беларусі па гэтым пытанні вызначыцца ў панядзелак, паведамляе Lrytas.lt.

Мяркуецца, што ў мерапрыемствах 11 сакавіка прымуць удзел прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс, Эстоніі — Тоамас Хендрык Ільвес, Польшчы — Лех Качыньскі, Фінляндыі — Тар’я Каарына Халанен, Славеніі — Даніла Цюрк. Лукашэнка можа стаць шостым прэзідэнтам.

Нагадаем, што наконт запрашэння Лукашэнкі МЗС Літвы рабіў заўвагу. Маўляў, яно магчымае, калі Беларусь пачне вырашаць хвалюючыя суседнюю краіну пытанні. У прыватнасці, Літва просіць выдаць ёй генерала Ўладзіміра Ўсхопчыка, які праходзіць па справе аб падзеях 13 студзеня 1991 года ў Вільнюсе.

Крокам насустрач літоўскія ўлады палічылі допыт Усхопчыка, які адбыўся днямі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі