Лукашэнка: за такую цану Расіі мы АЭС будаваць не будзем

Аляксандр Лукашэнка прызнае тое, што пытанне наконт будаўніцтва АЭС у Беларусі з удзелам расійскіх грошай ёсць праблемным, паведамляе gazeta.ru. Ён не выключае, што Беларусь усё ж адмовіцца ад паслугаў Расіі. Беларускі лідэр падкрэсліў, што расіяне самі настойліва патрабавалі ад беларускага боку, каб будаўніцтва станцыі даручылі менавіта ім. Пры гэтым, са словаў Лукашэнкі, былі кантакты з іншымі інвестарамі, але перавагу аддалі Расіі. Першым разам быў прапанаваны двайны кошт. І за такі кошт Беларусь будаваць АЭС не будзе, сказаў Лукашэнка.

Калі не ўдасца паразумецца з Расіяй у найбліжэйшы час, будуць шукаць новых інвестараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі