Лукашэнка скасаваў ахоўную зону Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка

Лукашэнка скасаваў ахоўную зону Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка

Аляксандр Лукашэнка сваім указам №259 скасаваў ахоўную зону Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка. Гэта значыць, што вырошчваць сельгаспрадукцыю, пасвіць жывёлу можна будзе ўшчыльную да радыёактыўнай зоны, піша tut.by.

Згодна з указам, адмяняецца ахоўная зона Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, скасоўваюцца яе межы, плошчы і склад земляў. Гэта робіцца для таго, каб зняць абмежаванні па выкарыстанні зямельных участкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі ахоўнай зоны.

Знакі радыяцыйнай небяспекі цяпер будуць размешчаныя непасрэдна ў межах запаведніка.

Паведамляецца, што ўказ ўзгаднілі усе зацікаўленыя дзяржаўныя органы. 

Ахоўная зона запаведніка складае кіламетр за яго межамі. Яна праходзіць праз Брагінскі, Нараўлянскі, Хойніцкі, Мазырскі і Калінкавіцкі раёны. Гэтая зона патрэбная, каб прадухіліць распаўсюд радыенуклідаў за межы запаведніка. У ахоўнай зоне забаранялі паляваць і сеяць сельгаскультуры, якія могуць завабіць дзікіх жывёл з заказніка.

Сам Палескі запаведнік быў створаны напрыканцы 1980-х, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На гэтых тэрыторыях — траціна "чарнобыльскай спадчыны", якая выпаў на землі Беларусі: 30% цэзія, яшчэ 70% стронцыю і 97% плутонію.

У сярэдзіне чэрвеня Лукашэнка наведаў Палескі запаведнік. Тады паведамлялася, што частку зямель могуць пазбавіць запаведнага статусу і "больш актыўна ўключыць у гаспадарчы абарот". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі