Лукашэнка праводзіць перамовы з прэзідэнтам Егіпта

Лукашэнка праводзіць перамовы з прэзідэнтам Егіпта

Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня прыбыў у Каір і сустракаецца з прэзідэнтам Егіпта Абдэлем Фатахам аль-Сісі. Па прыбыцці беларускага кіраўніка ў палацы “Аль-Іціхадзія” адбыўся цырыманіял з удзелам роты ганаровай варты, пасля чаго Лукашэнка і егіпецкі лідар селі за стол перамоваў.

Спачатку сустрэча павінна прайсці ў фармаце “сам-насам”, а затым у пашыраным складзе, перадае прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Галоўныя тэмы перамоваў — гандлёва-эканамічныя сувязі і вытворчая кааперацыя. Таксама абмяркуюць кантакты ў гуманітарнай сферы, у тым ліку ў навуцы, адукацыі, ахове здароўя і турызме. Па выніках перамоваў плануецца падпісанне двухбаковых дакументаў.

Пасля Егіпту Лукашэнка накіруецца ў Судан і правядзе перамовы з кіраўніцтвам гэтай краіны. Там ён прыме ўдзел у беларуска-суданскім дзелавым форуме.

Візіты ў Егіпет і Судан разлічаныя на 15-17 студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі