Лукашэнка назваў незадаволеных падзеямі 3 ліпеня

Беларускае тэлеграфнае агенства цытуе кіраўніка дзяржавы, які на "Лініі Сталіна" выказваецца наконт начнога здарэння 4 ліпеня. "Тое, што на свята ў гонар Дня Незалежнасці сабралася каля паўмільёна жыхароў, паказвае, што гэта па-сапраўднаму агульнапрызнанае свята, і гаворыць аб адзінстве ўсёй нацыі", - сказаў прэзідэнт.

"І ніякія правакацыі нікому не дапамогуць, - падкрэсліў ён, - нават калі камусьці гэтае свята не падабаецца - а ў нашай краіне ёсць такія людзі, і вы іх ведаеце ў твар".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што арганізатары выбуху ў Мінску не дасягнулі тых мэтаў, на якія разлічвалі. "Тыя людзі, калі іх можна назваць людзьмі, не атрымалі таго, на што разлічвалі", - падкрэсліў ён.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, усе ацэнкі здарэнню ўжо дадзеныя, у тым ліку і журналістамі. Прэзідэнт падзякаваў за карэктнасць у асвятленні гэтай падзеі прадстаўнікоў СМІ, як беларускіх і расійскіх, так і замежных. "Цяжка нешта дадаць да ўжо сказанага. Ды вы бачылі ўсе самі", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што выбух у Мінску не быў накіраваны супраць яго. "Для іх гэта было бы дабро, але прэзідэнта ж ахоўваюць. Таму яшчэ больш гнюсна выглядае гэтая правакацыя, накіраваная супраць мірных людзей, - сказаў ён. - Да таго ж, я быў праз дарогу, таму не думаю, што гэта было накіраванае супраць мяне".

"Нас запалохаць вельмі складана, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Жадаеце ваяваць - рабіце гэта ілоб у ілоб. Думаю, гэта гнюсныя, баязлівыя людзі. Зараз мы будзем размаўляць з імі на іншай мове".

БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі