Лукашэнка: Мы з Пазняком паважалі адзін аднаго

У інтэрв’ю польскім СМІ кіраўнік Беларусі згадаў пра кантакты з апазіцыяй падчас і пасля выбараў 1994 года, паведамляе belsat.eu.

Лукашэнка: "Я ва ўладу прыйшоў з апазіцыі. З тым жа Зянонам Пазняком, з тым жа Шушкевічам у дэмакратычным клубе былі. Мы заўсёды знаходзілі агульную мову і паважалі адзін аднога. Але на першых прэзідэнцкіх выбарах нашыя шляхі разышліся".

Кіраўнік Беларусі запэўнівае, што некаторыя прадстаўнікі апазіцыі пасля першых выбараў звярнуліся да яго з прапановамі аб супрацы, аднак адышлі, не задаволеныя "раздаваннем партфеляў". Сённяшні старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, паводле Лукашэнкі, спадзяваўся на пасаду міністра замежных справаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі