Лукашэнка абяцае пабудаваць электрастанцыю ў кожным райцэнтры

У кожным раённым цэнтры трэба пабудаваць уласную цеплаэлектрастанцыя. Такім чынам прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка плануе за бліжэйшыя 5 гадоў вырашыць праблему забеспячэння малых гарадоў электрычнасцю і цеплынёй. Для гэтых мэтаў выкарыстаюць генератары фінскай вытворчасці, якія працуюць на арганіцы і торфе. "Адна такая машына забяспечвае цёплай вадой, цеплынёй і электрычнасцю адзін раённы цэнтр. У нас крыху больш за 150 райцэнтраў. Возьмем крэдыт, набудзем гэтыя 200 энергетычных усталёвак і поўнасцю вырашым пытанне забеспячэння сярэдніх і малых гарадоў электраэнергіяй і цёплай вадой", — цытуе Лукашэнку агенцтва БелТА.

Па словах прэзідэнта, усталёўка фінскіх генератараў будзе чарговым крокам па выхаду Беларусі з энергетычнай залежнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі