“Ліверпуль” разграміў “Рому” — 5:2 (відэа)

“Ліверпуль” разграміў “Рому” — 5:2 (відэа)

“Ліверпуль” разграміў “Рому” — 5:2 (2:0). Гэта быў першы паўфінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У гаспадароў поля па два галы на рахунку Махамеда Салаха (36-я і 45-я хвіліны) і Раберта Фірміна (61-я і 69-я), адзін забіў Садыё Манэ (56-я). Госці адказалі двума галамі ў канцы паядынка, вызначыліся Эдын Джэка (81-я) і Дыега Пероці (85-я, з пенальці).

Матч у адказ пройдзе 2 траўня ў Рыме. Як вядома, у чвэрцьфінале пасля гасцявога паражэння ад “Барселоны” з лікам 1:4, “Рома” здолела выйграць на сваім полі — 3:0, і выйшла ў паўфінал.

У сераду, 25 красавіка, у Мюнхене пройдзе яшчэ адзін паўфінальны матч, у якім сустрэнуцца “Баварыя” і “Рэал”. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак у 21:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі