Літоўскае мастацтва жыве ў зялёнай скрыні

Чаму зялёная скрыня – авангард літоўскай культуры? Адкуль у літоўскіх мастакоў заводы ў цэнтры Вільні і Клайпеды? Чаму палітык – лепшы сябар арту? Усё гэта ў рэпартажы.


Мы прывыклі думаць, што ўзровень культуры вызначаецца колькасцю музеяў і выставаў, што ў іх праходзяць. У Літве ж паспелі зразумець: важна тое, колькіх людзей мастацтва змяніла і колькіх зрабіла больш шчаслівымі.



Тут арт – гэта проста, “смачна” і прыемна. Менавіта гэтага Вільнюсу пакуль не хапае.

Раймондас, дырэктар бара ў KULTFLUX: “Няма такога, каб з першага погляду здавалася, што нешта трохі тут недароблена. Не трэба выкрутасаў, таму што тут рэчка, прырода ў самым цэнтры гораду. Смачнае віно, “смачная” музыка, “смачныя” людзі. Усё."


 
Каб зрабіць жыццё яшчэ “смачнейшым”, а таксама паламаць яшчэ адзін стэрэатып, у KULTFLUX адкрылі вінны бар. Згодна з канцэпцыяй праекту – зрабіць усё проста і даступна – ён выглядае сціпла, зазначае адзін з ініцыятараў праекта Андрыюс:

"Тут ніякага бізнесу няма ў адрозненні ад добрага рэстарану. Самі бачыце, як тут усё выглядае. Гэта проста альтэрнатыва."



Адна з ідэй -- паказаць, што можна зрабіць усё з нічога. Можна піць віно на вуліцы з пластмасавых шклянак, і пры гэтым быць у цэнтры культурнага жыцця краіны.
Але гэта ўсё метафізіка. Фінансавы бок праекта патлумачыць нам Андрыюс:

“Але наконт таго, ці працягнецца гэты праект доўга, існуюць самыя розныя меркаванні. Самі разумееце, што працаваць з культурай – значыць нічога не зарабляць. Усе працуюць толькі для сябе, і каб рэалізаваць свае ідэі. Усе мы маладыя пачынаючыя куратары і архітэктары, і для нас самае важнае – магчымасць рабіць усё, што мы хочам.”



Дарэчы, ў “скрыню” ўжо завітаў беларускі арганізатар канцэртаў Папа Бо і збіраецца завітаць Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”.

Але ці можам мы з вамі ўявіць нешта падобнае на беразе Свіслачы? Наўрад ці. Чаму ж літоўскія ўлады вітаюць нават самыя смелыя праекты? Адказ просты – гэта прыносіць грошы.

Згодна з літоўскамім заканадаўствам, палітык, бізнесмен ці іншыя “людзі ў чорным” плацяць менш ці ўвогуле вызваляюцца ад падаткаў, калі дапамагаюць культуры. Таму ўсе, ў каго ёсць магчымасць аддаць будынак ці завод мастакам, спяшаюцца гэта зрабіць.

Так на праспекце Гедыміна ў Вільнюсе з’явілася Fluxus Ministerija (Міністэрства Флюксус) - асноўная культурная тусоўка горада.



Эгле пра "міністэрства": “Там кожны дзень адчынена. Адбываюцца розныя канцэрты, выставы. Карацей, усяго бывае па-трошку."

Такім жа чынам бізнесмен з Клайпеды аддаў дызайнеру лямпаў Linas’у цэлую фабрыку.

Геніс, дыджэй: "У Клайпдзе - яшчэ лепей. Там цэлую фабрыку аддалі мастакам, каб яны там рабілі, ўсё, што захочуць. Ім яшчэ і дапамагаюць пры гэтым. Для бізнесоўцаў асноўны сэнс у тым, што зніжаюцца падаткі.”



Атрымліваецца, што ўлада і андэграўнд могуць выгадна супрацоўнічаць. Пры гэтым ніхто не псуе свой імідж і ўсе застаюцца ў выйгрышы. Трэба толькі не заплюшчваць вочы і не казаць, што андэграўнду не існуе.



Фота: Тося Кукс, архіў Іры

Удзельнічай у конкурсе "Тэлепорт у Літву і выйграй канцэпт-тур па Літве!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі