Лідзія Ярмошына: Я не магу хлусіць, але магла прамаўчаць аб праўдзе

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю Еўрарадыё сказала, што не можа хлусіць. Так яна пракаментавала з'яўленне ў Мінску на платах і сценах графіці "Ермошина врёт". Старшыня ЦВК прызналася, што надпісаў гэтых яшчэ не бачыла.
Лідзія Ярмошына: "Я наогул не магу хлусіць. Ёсць такія людзі з поўнай "дурацкай" праўдзівасцю. У найлепшым выпадку ў жыцці я магла прамаўчаць аб праўдзе, але сказаць відавочную хлусню - гэта проста немагчыма".

Ярмошына кажа, што хлусню пра тыя ж вынікі выбараў "немагчыма схаваць" і яна не ведае, як гэта зрабіць. Старшыня ЦВК лічыць, што з'яўленне графіці - піяраўская акцыя, накіраваная не супраць яе, а "супраць палітыкі дзяржавы і выбарчай кампаніі". З іншага боку Лідзія Ярмошына бачыць у ёй сведчанне сваёй папулярнасці:

"Любая згадка імя, нават у негатыўным варыянце, ужо гаворыць аб папулярнасці гэтай асобы".



Фота - bymedia.net; charter97.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі