Вы тут

Леўчанка: на Акрэсціна няма матраца і бялізны, адключылі зліў у прыбіральні

Ізалятар на Акрэсціна ў Мінску / Еўрарадыё

Умовы ўтрымання на Акрэсціна пагражаюць здароўю. Пра гэта баскетбалістка Алена Леўчанка расказала падчас свайго чарговага суда. 

"Канфіскавалі матрац і бялізну. Няма гарачай вады. Не вадзілі ў душ апошнія 13 дзён. Адключылі зліў у прыбіральні. Гэта рассаднік бактэрый. Аднойчы не вадзілі гуляць 5 дзён. З'явіліся вошы. Усё падрывае маё здароўе. І ўяўляе пагрозу яму", — цытуе Onliner выказванні спартоўкі. 

Алену Леўчанка судзяць у Ленінскім судзе Мінска. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанккцыянаванай акцыі. 

Баскетбалістка мусіла выйсці на волю сёння зранку пасля 15 сутак арышту. Замест гэтага ёй зноў прызначылі суд. 

Алена Леўчанка — адна з 830 спартоўцаў, якія падпісалі зварот за новыя сумленныя і адкрытыя прэзідэнцкія выбары, а таксама супраць гвалту сілавікоў. Яна ўдзельнічала ў мірных акцыях пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.