Летась за розныя злачынствы былі асуджаныя 103 супрацоўнікі міліцыі

У 2008 годзе за розныя злачынствы асуджаны 103 супрацоўнікі беларускай міліцыі. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў.
У дачыненні да міліцыянтаў было распачата каля 200 крымінальных спраў. 40% асуджаных учынілі злачынствы супраць інтарэсаў службы. Больш за 5 тысяч супрацоўнікаў міліцыі летась былі прыцягнуты да розных відаў адказнасці.

Прыкладна ў чатыры разы ў параўнанні з 2007 годам узрасла колькасць тых, хто прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. У асноўным, паводле слоў Навумава, гэта тычыцца пытанняў бяспекі дарожнага руху.

Каля 150 міліцыянтаў затрымліваліся за кіраванне транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане. Усе яны звольненыя з органаў унутраных спраў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі