Лепшым альбомам 2010 года Experty.by прызналі "Рух"

1 сакавіка музычны інтэрнэт-рэсурс Experty.by вызначыў лепшыя альбомы мінулага года. Сёлета ўзнагароды ўручаліся ў 9 намінацыях, а галоўная інтрыга хавалася за пытаннем, які альбом эксперты прызнаюць лепшым - "Рух" Дзецідзяцей ці "Афтары правды" Neuro Dubel. У выніку перамагла пласцінка "Рух", пры чым адзначылі яе ў чатырох намінацыях: "Лепшы рок-альбом", "Лепшы беларускамоўны альбом", "Прыз вялікага журы" і "Лепшы альбом". "Лепшым фолк-альбомам" стаў дыск "Кола вяртанняў" ад праекта лідэра Osimira "Hvarna", які таксама атрымаў прызы народных і замежных экспертаў. Дэбютам года эксперты назвалі пласцінку "На балоце" рэп-каманды Pananieba. Лепшым рэкард-лэйблам трэці год запар стаў West-Records.

Неўзабаве чакайце справаздачу з цырымоніі ўручэння ўзнагарод на euroradio.fm

Фота: Цімафей Скібенка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі