Лелуш: Важна, каб Беларусь была паўнавартасным удзельнікам Еўранэсту

Для Францыі важна, каб Беларусь была паўнавартасным, сапраўдным удзельнікам парламенцкай асамблеі "Ўсходняга партнёрства" Еўранэст. Пра гэта заявіў журналістам 2 красавіка ў Мінску намеснік міністра замежных справаў Францыі па еўрапейскіх справах П'ер Лелуш. Ён адзначыў, што падчас візіту ў Беларусь 1—2 красавіка вельмі шмат размаўляў пра "Ўсходняе партнёрства". Па словах Лелуша, якія перадае БелаПАН, трэба, каб Беларусь была актыўным удзельнікам гэтай палітыкі, нягледзячы на палітычныя шурпатасці.

Падчас свайго візіту Лелуш правёў сустрэчы з беларускімі чыноўнікамі і з прадстаўнікамі апазіцыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі