Леанід Заіка: У бліжэйшыя месяцы курс долара працягне расці

Еўра працягвае падаць. Сёння беларускія банкі прапаноўвалі за 1 еўра ад 2910 да 2980 рублёў. Яшчэ некалькі месяцаў таму здаць еўрапейскую валюту можна было па 3400 рублёў. У той жа час долар пачаў расці. Эканаміст Леанід Заіка кажа, што ваганні курсаў долара і еўра — нармальная з’ява. Маўляў, цяпер еўра падае, праз пэўны час зноў пачне расці. Што датычыцца долара, то Леанід Заіка прагназуе яго рост як мінімум да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

“Гэта выклікана тым, што амерыканская эканоміка апынулася ў лепшым становішчы, чым прагназавалася раней. Другі момант, амерыканскі ўрад узяў на сябе ўсе клопаты, звязаныя з каласальнымі праблемамі ў іпатэчных карпарацый. Таму давер да долара павялічыцца”.

На думку эканаміста, прыход да ўлады ў ЗША Джона Маккейна не зменіць сітуацыю. А вось калі прэзідэнтам стане Барак Абама, то на рынку каштоўных папер варта чакаць невялікіх “тайфунаў” і “цунамі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі