Леанід Козік: Падвышаць пенсійны ўзрост ніхто не будзе

"Падвышаць пенсійны ўзрост у Беларусі ніхто не будзе. ФПБ супраць гэтага і будзе трымаць гэтае пытанне на сталым кантролі", — заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік 23 студзеня працоўным Мінскага маторнага завода (ММЗ), наведваючы з візітам гэтае прадпрыемства.

Як было адзначана падчас наведванняў прадпрыемства, нягледзячы на часовыя цяжкасці са збытам гатовай прадукцыі, прафсаюзнаму камітэту і адміністрацыі прадпрыемства атрымалася захаваць практычна ўсе сацыяльныя праграмы. Па-ранейшаму аказваецца матэрыяльная дапамога самотным маці на аплату дзіцячых дашкольных устаноў, захаваныя выплаты да водпуску і пры сыходзе на пенсію. Сярэдні заробак па ММЗ за снежань 2008 года склаў 1 млн. 139 тыс.

.БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі