Lady Gaga разарвала адносіны з PETA

Lady Gaga выклікала абурэнне актывістаў арганізацыі PETA, пасля з'яўлення  на старонках аднаго з модных часопісаў у "вопратцы" са свежага мяса.  Фота аголенай спявачкі ў «бікіні» з крывавых шматкоў мяса з'явіцца на вокладцы вераснёвага нумара японскага Vogue Hommes.

«Усім вядома, што правакацыі – гэта канёк Lady Gaga, – кажа прэзідэнт PETA Інгрыд Н'юкірк. – Яна любіць шакаваць публіку дзіўнымі і недарэчнымі выхадкамі, але гэтая – нешта зусім непрымальнае. Мяса – гэта сінонім крывавага гвалту і пакут. Як бы добра гэта ні было пададзена, але цела мёртвай жывёлы застаецца целам мёртвай жывёлы».

Нагадаем, што летась арганізацыя па абароне правоў жывёл звярнулася да Lady Gaga з просьбай узяць удзел у іх кампаніі «Rather Go Naked than Wear Fur» (Лепш хадзі голым, чым у футры) – натхніўшыся публічнай заявай спявачкі пра тое, што яна «ненавідзіць мех і ніколі не будзе яго апранаць». PETA не чакалі, што замест футра спявачка апранецца ў мяса.

Фота: my.mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі