Квенцін Таранціна вырашыў раздзяліць "Ганебных падонкаў"

Найноўшы фільм Квенціна Таранціна "Inglorious Bastards" ("Ганебныя падонкі") будзе складацца з дзвюх частак. Рэжысёр вырашыў паступіць з ім таксама, як з праектамі "Grindhouse" і "Kill Bill". Пра гэта піша інтэрнэт-сайт Ain't It Cool.

Пра свой намер раздзяліць праект Таранціна распавёў у інтэрв'ю, запісаным для юбілейнага DVD-выдання фільма Энца Кастэлары "Quel maledetto treno blindato", які ішоў у амерыканскім пракаце пад назвай "Inglorious Bastards".

Дадам, што фільм Таранціны будзе збольшага рымейкам ваеннай камедыі Кастэлары пра амерыканскіх зняволеных, якія здолелі падчас Другой сусветнай вайны выкрасці ў немцаў ракету Фаў-2.
Італьянскі фільм выйшаў на экраны ў 1978 годзе, яго юбілейнае выданне з'явіцца ў продажы ў ЗША у першых чыслах ліпеня 2008 года.

Дадам, што Квенцін Таранціна сказаў у інтэрв'ю, што рыхтаваў сцэнар "Падонкаў" шэсць гадоў, і што ён не можа дачакацца пачатку здымак.

Фота: movies.about.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі