"Крыніца" плануе сёлета павялічыць экспарт піва ў тры разы

ААТ "Крыніца" плануе павялічыць аб'ём экспарту піва ў 2008 годзе ў тры разы. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Рыгор Пяткевіч.
Паводле яго слоў, ужо ў I квартале 2008 года тэмп росту экспарту прадукцыі склаў 282% да ўзроўню I квартала 2007 года. Было экспартавана 106 тысяч дэкалітраў піва.

Увесь экспарт за гэты перыяд прыпаў на Расію (пераважна на Бранскую, Смаленскую, Пскоўскую вобласці). Чакаецца, што сёлета будуць працягвацца пастаўкі ў Малдову, Польшчу, Латвію. Невялікімі партыямі ў 2007 годзе прадукцыя таксама пастаўлялася ў ЗША і Нідэрланды.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі