Крымінальную справу за "распальванне варожасці" распачалі супраць семінарыста

Мінскі Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі / Planeta Belarus
Мінскі Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі / Planeta Belarus

Крымінальную справу распачалі супраць семінарыста, выкладчыка Катэхізіса Уладзіслава Беладзеда. Яго абвінавачваюць у "распальванні варожасці", піша "Медиазона" са спасылкай на ўласную крыніцу.

Сілавікі апублікавалі відэа, у якім Беладзед кажа, што работнікі Мінскага Архікафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі падтрымалі пратэсты і хавалі пратэстоўцаў ад сілавікоў.

"Мы званілі ў званы, каб людзі ведалі, што ідуць супрацоўнікі міліцыі. Мы хавалі пратэстоўцаў і зачынялі дзверы перад супрацоўнікамі", — распавядае Беладзед.

Семінарыста некалькі разоў арыштоўвалі. Агулам ён правёў у ізалятары 45 дзён нібыта за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Ператрус у мінскім Архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшоў 18 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі