Крымінальную справу сенатара Ганны Шарэйка накіравалі ў суд

Крымінальную справу сенатара Ганны Шарэйка накіравалі ў суд

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы члена Савета Рэспублікі, гендырэктара Віцебскай птушкафабрыкі Ганны Шарэйка. Матэрыялы перададзеныя пракурорам для накіравання ў суд. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.

Наскевіч: "Крымінальная справа ў адносінах дырэктара Віцебскай птушкафабрыкі Шарэйка. Расследаванне закончанае і перададзенае пракурорам для вырашэння пытання аб накіраванні яго ў суд. З пункту погляду следства, віна сенатара даказаная".

Па справе Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі ў жніўні 2014 года пад варту трапілі сем чалавек: Ганна Шарэйка, чатыры чальцы конкурснай камісіі і два кампаньёны-пастаўшчыкі.

Следства лічыць, што службовыя асобы Віцебскай птушкафабрыкі злоўжывалі службовымі паўнамоцтвамі. Цягам некалькіх гадоў яны, кажа следства, закуплялі кармы і кармавыя дабаўкі ў замежнай камерцыйнай структуры па завышаных цэнах. Гэта нібыта пацягнула шкоду птушкафабрыцы больш як на 4 млрд рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі