"Крумкачы" прайгралі "Гарадзеі" — 0:1 (відэа)

"Крумкачы" прайгралі "Гарадзеі" — 0:1 (відэа)

У суботу, 7 траўня, прайшлі чатыры матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Крумкачы" прайгралі ў Мінску ў прысутнасці 800 заўзятараў "Гарадзеі" — 0:1. Адзіны гол забіў Антон Сарока на 59-й хвіліне. "Крумкачы" некалькі сваіх выдатных момантаў не рэалізавалі. У іх ужо другое паражэнне запар.

Іншыя вынікі матчаў тура: "Граніт" "Шахцёр" — 1:1 (Дзмітрый Клімовіч, 41; Аляксандр Паўлаў, 43), "Дынама" (Брэст)"Славія" — 0:0, "Белшына" "Нёман" — 1:1 (Віталь Булыга, 38; Артур Бомбель, 78).

У Бабруйску брамніка "Нёмана" Курганскага з поля забрала хуткая дапамога

8 траўня згуляюць БАТЭ і "Слуцк" (пачатак а 20-й гадзіне), "Нафтан" і мінскае "Дынама" (16.00), "Мінск" і "Іслач" (14.30), "Віцебск" і "Тарпеда-БелАЗ" (18.00).

У першынстве лідыруе БАТЭ, у якога 13 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі