Крэмль пазітыўна ацаніў заявы беларускай апазіцыі пра супрацоўніцтва з Расіяй

Крэмль пазітыўна ацаніў заявы беларускай апазіцыі пра супрацоўніцтва з Расіяй

У Крамлі вітаюць заявы прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады наконт таго, што яна не разглядае пытанне адмовы ад ўзаемадзеяння з Расіяй. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

"Мы сапраўды спадзяемся на тое, што ў цэлым у Беларусі абсалютна дамінуе жаданне і далей ісці па шляху нашых двухбаковых адносін", — прыводзіць РБК яго словы.

На прэс-канферэнцыі 24 жніўня экс-дыпламат і былы міністр культуры Павел Латушка, які ўваходзіць у Каардынацыйную раду, заявіў: рада ніколі не разглядала і не прымала дакументаў пра тое, што яны не зацікаўленыя ў развіцці адносін з Расіяй. Латушка падкрэсліў, што рада ў прынцыпе не разглядае пытанні знешняй палітыкі.

Раней прадстаўнікі Крамля заяўлялі, быццам новая беларуская апазіцыя плануе адысці ад супрацы з Расіяй і спасылаліся на нейкі праграмны дакумент, быццам бы прыняты Каардынацыйнай радай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі