"Краду галасы з 1996": інтэрнэт адгукнуўся на выпуск маек з цытатамі Лукашэнкі

Варыянты маек з цытатамі Лукашэнкі
Варыянты маек з цытатамі Лукашэнкі

18 снежня ў мінскім ГЦ "Замак" адкрывалася крама, дзе можна купіць мерч з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі. На футболках — абсурдныя і прапагандысцкія выказванні, якія ў розны час траплялі ў загалоўкі СМІ. Накшталт "Распранацца і працаваць", "Будзе вельмі цікава", "Любімую не аддаюць" і г.д.
⁣⁣
Адзенне адшылі на фабрыцы ў Жодзіна. Майка ў краме "Першы" каштуе 20 рублёў, жаночая байка — 40, мужчынская — 45. Дызайн распрацавалі прапагандысты, якія пішуць у звязаны з Адміністрацыяй Лукашэнкі тэлеграм-канал "Пул Першага".

На адкрыццё магазіна прыйшло каля 100 чалавек. Натуральна, далёка не ўсе яны былі ў масках.

Інтэрнэт аператыўна адгукнуўся на мерч "ад Лукашэнкі" і прапанаваў нанесці на адзенне іншыя яго цытаты, а таксама меркаванні і факты з беларускай рэчаіснасці.


Вось якія цытаты вырашыў напісаць на футболках тэлеканал "Белсат":

"Ворую голоса с 1996": интернет откликнулся на выпуск маек с цитатами Лукашенко
"Ворую голоса с 1996": интернет откликнулся на выпуск маек с цитатами Лукашенко
"Ворую голоса с 1996": интернет откликнулся на выпуск маек с цитатами Лукашенко

А вось што прыдумалі карыстальнікі і журналісты спартовага сайта "Трыбуна":

"Ворую голоса с 1996": интернет откликнулся на выпуск маек с цитатами Лукашенко
"Ворую голоса с 1996": интернет откликнулся на выпуск маек с цитатами Лукашенко
"Ворую голоса с 1996": интернет откликнулся на выпуск маек с цитатами Лукашенко

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі