Кожны лішні злоўлены рак каштуе 17 500 рублёў

4 мільёны рублёў — менавіта на такую суму праваахоўныя органы ацанілі шкоду, якую нанеслі прыродзе асобныя жыхары вёскі Сауткі Шаркаўшчынскага раёна. Мужчыны захацелі налавіць ракаў пры дапамозе брадніка. Яны паспелі такім спосабам злавіць 166 ракаў, колькі шчупакоў, лінёў і акунёў. За гэтым заняткам іх і злавіла міліцыя. Каб не мець праблемаў з законам, трэба памятаць, што лавіць ракаў у Беларусі можна толькі з выкарыстаннем спецыяльных ракаловак. Колькасць ракаў, якіх можа здабыць адзін чалавек цягам сутак — не болей за 30. Іначай за кожнага лішняга злоўленага рака давядзецца заплаціць штраф — 17 500 рублёў, нагадвае сайт Народныя навіны Віцебска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі