Кожны другі беларус баіцца публічна абмяркоўваць палітыку

Службы Gallup правяла абследаванне ў краінах былога СССР. Вынікі абследавання паказваюць, што 50% жыхароў Беларусі асцерагаюцца публічна абмяркоўваць палітыку. У Эстоніі такіх жыхароў налічваецца 45%, у Казахстане — 43%, у Латвіі — 42%, у Расіі — 40%, ва Украіне — 37%, а ў Кыргызстане – 33%.


Самая сур'ёзная сітуацыя склалася ў Таджыкістане і Арменіі, дзе адкрыта выказваць сваё меркаванне пра палітыку асцерагаюцца па 68% апытаных. У Малдове такіх 63%, у Азербайджане — 60%, ва Узбекістане – 57%, у Літве — 55%, у Грузіі — 54%.

Сацыёлагі адзначаюць, што сітуацыя ў гэтай сферы палепшылася толькі ў Кыргызстане і Казахстане. У іншых краінах — пагоршылася. Асабліва рэгрэс прыкметны ў Літве і Грузіі, дзе колькасць тых, хто баіцца публічна выяўляць свае палітычныя погляды, падвоілася.

"Washington ProFile"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі