Кіроўца, уцякаючы з месца аварыі, здзейсніў лабавое сутыкненне (фота)

Кіроўца, уцякаючы з месца аварыі, здзейсніў лабавое сутыкненне (фота)

Кіроўца, уцякаючы з месца аварыі, здзейсніў лабавое сутыкненне. Як паведамляе сайт ДАІ Брэсцкай вобласці, увечары 7 лістапада на аўтадарозе М-10 "Камень-Гарадзец-Кобрын"  адбылася аварыя. Паводле папярэдняй інфармацыі, 28-гадовы жыхар Кобрына на аўтамабіле "Форд" каля вёскі Камень здзейсніў "дробнае" ДТЗ. Ён пашкодзіў левае люстэрка задняга віду у аўтамабілі "Мазда", пасля чаго спрабаваў з'ехаць з месца здарэння.

Пацярпелы кіроўца "Мазды" пачаў пераследваць вінаватага, які віхляў з боку ў бок і не даваў пераследчыку абагнаць сябе. Падчас пагоні ўцякач не справіўся з кіраваннем і дапусціў лабавое сутыкненне з аўтамабілем "Рэно", у якім ехала сям'я з дзіцем.

У выніку сутыкнення пацярпеў вінаваты ў дзвюх аварыях. У іншых удзельнікаў здарэння толькі дробныя пашкоджанні. Па факце ДТЗ ладзіцца праверка.

Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі