Кіроўца маршруткі загінуў ад падзення дрэва

У Бабруйску кіроўца мікрааўтобуса загінуў ад падзення дрэва на яго аўтамабіль, паведамляе БелаПАН. Гэта здарылася 8 жніўня ўвечары. Кіроўца проста адпачываў у сваёй машыне, калі моцны парыў ветра паваліў дрэва, што стаяла побач. Дрэва павалілася і цалкам расплюшчыла кабіну аўтамабіля. Мужчына загінуў і яго цела змаглі дастаць з кабіны толькі ратавальнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі