Кіраўнікоў КХП-БНФ затрымалі на мяжы з Літвой за кнігі Зянона Пазьняка

З аўтобусу Каўнас — Мінск на пункце пропуску “Каменны лог” беларуска-літоўскай мяжы знялі намеснікаў старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага і Сяргея Папкова, паведамляе БелаПАН. Інцыдэнт адбыўся 17 лістапада прыкладна а 19.45. Мытнікі знайшлі ў іх кнігі лідэра партыі Зянона Пазьняка. Гэта пяць асобнікаў кнігі “Цяжкі час” і яшчэ сем асобнікаў кнігі “Дэпутаты незалежнасці”. А 20.30 у будынку мытні складаўся пратакол аб адбіранні кніг на экспертызу. Палітыкі не выключаюць, што мытнікі зрэагавалі на прозвішча Пазьняк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі