Кіраўнік МЗС Швецыі аб сітуацыі ў Беларусі: жудасна і непрымальна

Ан Ліндэ і Святлана Ціханоўская / МЗС Швецыі
Ан Ліндэ і Святлана Ціханоўская / МЗС Швецыі

Міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ выказалася аб сітуацыі ў Беларусі.

Як перадае ETC, галоўнай мэтай яна называе свабодныя і сумленныя выбары. Таксама, упэўненая Ліндэ, Аляксандр Лукашэнка павінен быць прыцягнуты да адказнасці за гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў.

"Гэта цалкам жудасна і непрымальна", — выказалася Ліндэ аб сітуацыі ў Беларусі.

Швецыя актыўна падтрымлівае дэмакратычныя сілы ў Беларусі. Раней Ліндэ ўжо сустракалася са Святланай Ціханоўскай для абмеркавання сітуацыі і магчымай дапамогі з боку афіцыйнага Стакгольма і ЕС.

У наступным годзе Швецыя прыме старшынства ў АБСЕ. У рамках арганізацыі запушчаны "маскоўскі механизм", які дазваляе правесці міжнародную ацэнку развіццю падзей і вынесці рэкамендацыі па рэагаванні для міжнароднай супольнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі