Кіраўнік федэрацыі футбола ўступіў у канфрантацыю з міністрам спорту

Мікалай Шарснёў / fcvolna-pinsk.by
Мікалай Шарснёў / fcvolna-pinsk.by

Кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола ўступіў ледзь не ў адкрытую канфрантацыю з міністрам спорту. Як піша "Трыбуна", Мікалай Шарснёў сказаў Сяргею Кавальчуку, што АБФФ будзе самастойна прымаць рашэнні па развіцці футбола. Кавальчук разгубіўся і спрачацца не стаў — у яго міністэрства адсутнічаюць рычагі фінансавага ціску на Дом футбола. Як стала вядома, Шарснёў самастойна прымаў рашэнне аб будучыні галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Георгія Кандрацьева. Ён не параіўся нават са сваімі намеснікамі і не пытаўся меркавання міністра.

Мікалай Шарснёў стаў кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола ў сакавіку 2023-га. Раней ён быў кіраўніком Віцебскай вобласці. Сяргей Кавальчук працуе міністрам спорту і турызму з сакавіка 2018-га. Раней ён служыў у службе бяспекі Аляксандра Лукашэнкі. Менавіта Мінспорту Кавальчука стварыла "чорны спіс" футбалістаў, якім не дазвалялі гуляць у Беларусі. Міністр кантралюе мінскае "Дынама", умешваўся ў справы АБФФ, падтрымлівае ліміты і забароны.

Беларускі спорт, які апынуўся ў ізаляцыі, імкліва дэградуе, што не задавальняе Лукашэнку. Таму пазіцыі Сяргея Кавальчука не самы трывалыя, і гэтым мог скарыстацца Мікалай Шарснёў. Ён мае вялікія сувязі ў наменклатуры, адзначае спартыўнае выданне. Яшчэ адзін фактар смеласці — тое, што АБФФ у асноўным жыве за грошы Еўрапейскай федэрацыі футбола. 

Кіраўнік федэрацыі футбола ўступіў у канфрантацыю з міністрам спорту
Сяргей Кавальчук / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі