КДБ затрымаў у Жлобіне супрацоўніка дзяржкантролю пры атрыманні хабару

Супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі затрымалі ў Жлобіне пры атрыманні хабару старэйшага оперупаўнаважанага па асабліва важных справах Жлобінскага міжрайаддзелу ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Як паведамілі ў пракуратуры Жлобінскага раёна, работнік дзяржкантролю быў затрыманы пасля атрымання хабару ад індывідуальнага прадпрымальніка ў 9 тыс. долараў ЗША.

Ён арыштаваны ў сувязі з распачатай справай па 430-м артыкуле (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэксу. Яна ўжо перададзена ў пракуратуру Гомельскай вобласці.

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі