Караван машын вёз у Літву кантрабандныя беларускія цыгарэты на Br12 млн

Цэлы караван з пяці машын, якія везлі кантрабандныя цыгарэты, затрыманы на мяжы Беларусі з Літвой у пункце пропуску “Прывалка”, паведамляюць Аргументы.ру. Усе кіроўцы былі грамадзянамі Літвы і саўдзельнікамі ў перавозцы кантрабанды. У паліўных баках, спінках сядзенняў і ў пустацелых прасторах яны схавалі агулам 230 тысяч беларускіх цыгарэт. Кіроўцаў адпусцілі, але сваім ходам, без аўтамабіляў. Машыны затрыманыя да рашэння суда. Кошт машын ацанілі ў 34 мільёны рублёў, а кошт цыгарэт — у 12 мільёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі