Капскі: Linfield можна паважаць, але не больш за тое

Сапернікам барысаўскага БАТЭ ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў стане клуб Linfield з Белфаста.

Ён мае 125-гадовую гісторыю і лічыцца найлепшым клубам Паўночнай Ірландыі. Матчы пройдуць 12-13 і 19-20 ліпеня. Лёсаванне прайшло сёння ў Швейцарыі. Старшыня праўлення БАТЭ лічыць, што сапернік не вылучаецца сярод іншых каманд, на якія мог трапіць БАТЭ.


Капскі: "Можна яго паважаць, але не больш за тое. Калі збіраешся дабівацца вынікаў, то трэба выйграваць. З павагай адносімся да "Лінфілда", разумеем, што ён папсаваў нервы не адной камандзе. Але я не лічу, што гэта каманда адрозніваецца ад іншых, якія маглі стаць нашымі сапернікамі".


Напярэдадні старту Лігі чэмпіёнаў Анатоль Капскі ўпэўнены, што клуб не мае патрэбы ва ўзмацненні.


Капскі: "У нас добры склад, нам няма чаго ўзмацняць. Я не бачу футбалістаў, якіх мы маглі б запрасіць па нашым бюджэце, якія былі б мацней за нашых гульцоў. Мы рыхтавалі склад зімой, з улікам задач, якія ў нас ёсць".

Фота: champ.by 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі