Канцэрт па заяўках ад гурта "J:морс"

18 снежня гурт "J:морс" зайграе канцэрт з праграмай "Хіты і новыя песні" ў клубе "Рэактар". Выступ будзе унікальны тым, што прыхільнікі гурта змогуць актыўна паўплываць на склад песень, якія прагучаць у гэты вечар. На афіцыйнай старонцы гурта "J:морс" (www.jmors.by) працягваецца публічнае лёсаванне наконт песень, якія прагучаць 18 снежня ў межах сольнага канцэрту гурта з праграмай "Хіты і новыя песні" у клубе "Рэактар".

Згодна з умовамі акцыі, 10 песень (то бок палову праграмы) выбірае гурт. Гэта будуць абсалютна новыя кампазіцыі з будучага альбому і 5 вядомых песень розных гадоў ("Веб-дизайн", "Вместе навсегда", "Апрель", "Не умирай", "Ледоколы").

Яшчэ 10 песень абіраюць самі прыхільнікі з дапамогай лёсавання. На дадзены момант лідэрамі лёсавання з’яўляюцца: "Босиком по мостовой", "Жыві", "Дай мне", "Супермарио", "Беларускае золата", "Маё сонца", "Монтевидео", "Адліга", "Глядзі" і "Так-цік-так".

Разам з тым, дастаткова нечакана па-за межамі запаветнай дзесяткі (то бок і па-за межамі канцэрта) застаюцца такія хіты, як "Принцесса", "Айсберги", "Паветра".

Лідэр гурта Ўладзімір Пугач вельмі рады падобным вынікам і лічыць, што прыхільнікі прагнуць рухацца разам з любімым гуртом далей, прагнуць новых песень.

Уладзімір Пугач: "Мы ставімся да вынікаў гэтага лёсавання дастаткова сур’ёзна. Вынікі радуюць, таму што перавагі слухачоў у некаторых момантах супалі з нашым асабістым меркаваннем. Мы ўжо некаторы час думаем выключыць з актыўнага рэпертуара публічных выступаў такія песні, як "Айсберги" и "Принцесса". Мы рухаемся далей, радуе, што разам з нашымі прыхільнікамі. Дзякуй Богу, новага матэрыялу ў нас хапае.”

Лёсаванне завершыцца ў поўдзень дня канцэрта. Прамая спасылка – http://jmors.by/forum/index.php?showtopic=86




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі