Калякін: Выбаркамы сфармаваныя несправядліва

Завяршылася фармаванне выбарчых камісій усіх узроўняў. Апошнімі 3 лістапада закончылі фармаванне ўчастковыя камісіі.
Кампанія "За справядлівыя выбары" ацэньвае працэс фармавання выбаркамаў як несправядлівы. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў нацыянальны каадынатар кампаніі Сяргей Калякін.

Калякін: "Уласна, усе камісіі завяршылі фармаванне, а не толькі ўчастковыя. Наогул усе. І яно не было справядлівым".

У склад участковых выбаркамаў ўключаныя 183 прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый. Хаця вылучалі яны 1073 чалавек.

Так, ва ўчастковыя выбаркамы ўвайшлі 54 прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (з 505 вылучаных), 78 — Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" (283), 36 — Партыі БНФ (201), 10 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) (48), 5 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (29) і ніводнага — Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ (7).

Нагадаем, што менавіта ўчастковыя выбаркамы вядуць падлік выбарчых бюлетэняў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі