Калінкіна: "Беларускі партызан" будзе выходзіць на старым адрасе

Журналістка Святлана Калінкіна ўпэўнена, што сайт "Беларускі партызан" неўзабаве адновіць працу па старым адрасе.  У інтэрвію Еўрарадыё журналістка распавяла пра падрабязнасці хакерскага ўзлому сайту. Яна лічыць, што паролі патрапілі ў рукі зламыснікаў акурат падчас папярэдняй трохдзённай атакі на Інтэрнэт-рэсурс.

Святлана Калінкіна: "Сёння паролі былі змененыя. І недзе пасля 10 гадзін раніцы пачалі ў раздзела "Палітыка" выстаўляцца тэксты ад імя аўтараў "Беларускага партызана", але напісаныя не імі. Адзінае, што мы на дадзены момант здолелі зрабіць — гэта адключыць сайт".

Тэхнічная служба Інтэрнэт-рэсурсу кажа, што гэтая сітуацыя будзе выпраўленая. Святлана Калінкіна ўпэўненая амаль на 100 адсоткаў, што сайт запрацуе ў нармальным рэжыме ўжо бліжэйшымі днямі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі