Качанава разумее, што мае быць пазітыўная павестка, і ўдае з сябе выратавальніцу

Наталля Качанава / sb.by

Наталля Качанава / sb.by

Аляксандр Лукашэнка дазваляе ўнутрыапаратныя гульні напярэдадні восеньскай выбарчай кампаніі, кажа ў эфіры Еўрарадыё незалежная экспертка, гісторык Роза Турарбекава.

"Наталля Качанава — з нешматлікіх чыноўніц, якія ад пачатку былі на баку Лукашэнкі. Яна кідалася на "рэвалюцыйныя амбразуры". Але апошнія падзеі — візіт Лукашэнкі ў БДУ і адкрыты "наезд" на рэктараў — сведчыць пра тое, што ідзе сур'ёзная ўнутраная барацьба груп уплыву", — кажа экспертка.

На мінулым тыдні Лукашэнка наведаў БДУ і раскрытыкаваў рэктара Андрэя Караля. Паводле слоў Лукашэнкі, яму дакладаюць "пра наяўнасць шэрагу праблем" у сістэме БДУ.

"Усе рэктары ВНУ — гэта стаўленікі Качанавай, і наезд на рэктараў — гэта наезд на яе кадравы рэзерв. У адміністрацыі Лукашэнкі ёсць людзі, якія хочуць абмежаваць яе ўплыў, і Лукашэнка дазваляе гэтыя ўнутрыапаратныя гульні", — мяркуе Турарбекава.

Яна мяркуе, што ўсе гэтыя падзеі невыпадкова развіваюцца напярэдадні выбарчай кампаніі, за якую адказвае Наталля Качанава.

Па словах Турарбекавай, Наталля Качанава — адна з чыноўніц, якая разумее важнасць прысутнасці ў дыскурсе хоць нейкай пазітыўнай павесткі.

Поўную версію размовы з Розай Турарбекавай глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі