Каб плаціць за газ, Беларусь атрымае ад Расіі "міжбюджэтную кампенсацыю"

Каб плаціць за газ, Беларусь атрымае ад Расіі "міжбюджэтную кампенсацыю"

10 кастрычніка беларускі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў па тэлефоне абмеркаваў "газавае пытанне" са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым. Вынік перамоваў такі: зніжку на газ Беларусь не атрымала, у гэтым пытанні Расія не саступіла. Нашай краіне давядзецца пералічыць усю суму, недаплачаную з пачатку года.

Аднак расйскі бок гатовы запусціць "механізм міжбюджэтнай кампенсацыі", які з часам дазволіць Беларусі кампенсаваць розніцу ў коштах на газ паміж рэальным і пажаданым.

"На ўзроўні камерцыйных арганізацыяў на 2016 год захоўваецца механізм фармавання кошту на прыродны газ для Беларусі аналагічна мінулага года, — распавядае прэс-сакратар беларускага прэм'ера Уладзіслаў Сычэвіч. — У сувязі з гэтым беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць пералічыць зарэзерваваныя з пачатку года сродкі на рахункі пастаўшчыкоў газу.

Адначасова расійскім бокам пацверджана гатоўнасць прымянення механізму міжбюджэтнай кампенсацыі, сродкі ад якой будуць выкарыстаны беларускім бокам, перш за ўсё, для паніжэння кошту на газ для нацыянальных спажыўцоў".

Кошт на газ для беларускіх і расійскіх спажыўцоў будзе паступова збліжацца з тым, каб стаць роўным да 1 ліпеня 2019 года для вытворцаў энергіі, а да 1 студзені 2025 года — для ўсіх астатніх спажыўцоў газу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі