J:морс выпускае “Канцэрт у тэатры” на CD і DVD

Гурт J:морс выпускае CD і DVD пад назвай "Канцэрт у тэатры". У адпаведнасці з назвай, дыскі будуць утрымліваць запіс снежаньскага выступу гурта ў тэатры ім. Я.Купалы, прымеркаванага да яе 10-годдзя.

Нагадаем, на канцэрце, у тэатральнай атмасферы гучалі песні розных гадоў. У тым ліку "Поезд", "Глядзі", "Календарем", "Серая тень", "Мятное лето".

CD-версія канцэрту будзе ўключаць 16 песень, сярод якіх дзве новыя кампазіцыі - "Беги" і "Просто так". У DVD-версіі да іх дададуцца 4 эксклюзіўныя бонус-трэкі, сярод якіх дуэты з сузаснавальнікам "J:морс" Арцёмам Лядоўскім, сааўтарам шматлікіх песень Вячаславам Бандарэнкам і лідэрам N.R.M. Лявонам Вольскім.

Рэліз адбудзецца 5 сакавіка. 8 сакавіка тэлеверсію канцэрту можна будзе ўбачыць у эфіры "Першага нацыянальнага канала", а 10 сакавіка ў 18.00 у краме "Містэрыя гуку", па адрасе Сурганава, 50, адбудзецца аўтограф-сесія J:морс, прысвечаная выхаду CD/DVD "Канцэрт у тэатры".

Фота: Салідарнасць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі