Істотных парушэнняў выбарчай цішыні ў Польшчы не было зарэгістравана

А 17 гадзіне па польскім часе  на выбарчых участках з'явілася 42% польскіх выбарцаў, паведамілі на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі Дзяржвыбаркама Польшчы. Гэта крыху больш, чым у той жа час 2 тыдні таму (у першым туры выбараў).  Па звестках Дзяржвыбаркама, ніякіх істотных парушэнняў выбарчай цішыні не зарэгістравана. Мелі месца выпадкі разклейвання і зрывання плакатаў, раздавання выбарчых лістовак і іх падкідвання ў паштовыя скрынкі. 

А ў адзін з выбарчых участкаў Вроцлава ўвайшла група людзей у масках, якія пачалі абражаць аднаго з кандыдатаў. Зараз усе акалічнасці гэтага здарэння высвятляе паліцыя.

Дарэчы, на выбарчыя ўчасткі палякаў запрашалі нават кандыдаткі на Міс Польшча 2010.
50 маладых дзяўчын з усіх куткоў Польшчы рыхтуюцца да нацыянальнага конкурса прыгажосці ў мясцовасці Аўгустоў. Уласным прыкладам яны вырашылі заахвоціць мясцовых жыхароў пайсці галасаваць. 

На думку кандыдатак на званне Міс Польшчы 2010, без выбараў не было б дэмакратыі. Таму ўдзельніцы конкурса прыгажосці ўсе разам прыйшлі выканаць свой грамадзянскі абавязак. 

Праўда магчымасць прагаласаваць у Аўгустове мелі не ўсе прыгажуні. Некаторыя з іх не патурбаваліся раней, каб узяць адпаведную паперку ў роднай мясцовасці, а без яе прагаласаваць у іншым горадзе нельга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі