“Іслач” перарвала дзесяціматчавую серыю без перамогаў і выйграла ў “Шахцёра”

 “Іслач” перарвала дзесяціматчавую серыю без перамогаў і выйграла ў “Шахцёра”

Каманда “Іслач” нечакана абыграла “Шахцёр” у 22-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Гульня прайшла 22 верасня на стадыёне ФК “Мінск” і скончылася з лікам 1:0 на карысць “ваўкоў”. Адзіны пераможны гол забіў Алег Патоцкі на 39-й хвіліне. Такім чынам, “Іслач” займае 12-е месца ў турнірнай табліцы, а гарнякі застаюцца пакуль на 3-м радку.

Раней у 22-м туры знулялі “Дняпро” і “Смалявічы” — 0:1.

Сёння таксама пройдуць такія матчы: “Віцебск” — “Дынама” (Брэст), “Тарпеда-БелАЗ” — “Гомель”. 23 верасня згуляюць “Дынама” (Мінск) і “Прамень”, 24 верасня — “Гарадзея” і “Нёман”, 26 верасня — “Тарпеда” (Мінск) і БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі