Інспектараў Рассельгаснагляду не пусцілі на сем беларускіх прадпрыемстваў

Інспектараў Рассельгаснагляду не пусцілі на сем беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд заяўляе, што ў Беларусі яго інспектараў не пусцілі на сем беларускіх прадпрыемстваў. 

Расійская інспекцыя наведала Беларусь у сувязі з ростам паставак у Расію таматаў, яблыкаў і грыбоў з Рэспублікі Беларусь. Інспектары Рассельгаснагляду правяралі беларускія прадпрыемствы з 23 па 28 кастрычніка 2017 года. Яны наведвалі прадпрыемствы, якія вырабляюць гэтую прадукцыю. Разам з расійскімі інспектарамі былі іх калегі з Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Рэспублікі Беларусь.

Расіяне наведалі больш за 30 беларускіх прадпрыемстваў, якія вырошчваюць, захоўваюць і рэалізуюць таматы, грыбы і яблыкі.

Аднак на сем прадпрыемстваў, якія вырабляюць садавіннаагароднінную прадукцыю, інспектараў не пусцілі. Гэта СУП "АзотСервис" (таматы), СВК імя У.І. Крамко (яблыкі), ФХ "Соў Агра-прадукт" (грыбы), ФХ "Гедэон" (яблыкi, таматы), ІП Мартыненка Ю. А. (грыбы), ТАА "Брэнд Капрыз" (грыбы), СФ "Клецкі" (яблыкі).

Рассельгаснагляд прапанаваў беларускім калегам не выдаваць фітасанітарныя сертыфікаты на пастаўкі прадукцыі ў Расію названым прадпрыемствам, пакуль Рассеельгаснагляд не правядзе іх праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі