Iceland Airwaves 2008 – завядзі фестывальны будзільнік!

Ісландскі музычны фестываль Iceland Airwaves, нарэшце вызначыўся з датамі на 2008 год.
Вялікія музычныя выходныя адбудуцца з 15-га па 19-е кастрычніка ў сталіцы Ісландыі Рэйкьявік.

Дабрацца да фэсту магчыма толькі на самалёце, таму натуральна, што пра квіткі трэба клапаціцца загадзя.

Але ў аматараў музыкі ёсць час, каб зрабіць тое, што просяць ад іх арганізатары: “Спадарства! Завядзіце будзільнік, пазначце ў сваім календары, замоўце квіток, збярыце заплечнік, завяжыце вузелочак на памяць і, на ўсялякі выпадак, запішыце развітанку на аўтаадказчыку. І сустракаемся на фэсце!”.

Дадам, што Iceland Airwaves у гэтым годзе юбілейны - десяты. І яшчэ, паверце, што ёсць сэнс чакаць сурпрызаў у праграме.

Афіцыйны сайт фэсту: www.icelandairwaves.com

Фота: www.flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі