Хворых на "свіны грып" у свеце зафіксавана болей за 100 тысяч чалавек

Болей за 100 тысяч чалавек захварэла на грып A(H1N1) альбо на "свіны грып" у свеце. Найбольш іх у Злучаных Штатах — 34 тысячы. Сярод еўрапейскіх краін большасць выпадкаў гэтага віруса грыпу адзначана ў Вялікабрытаніі — амаль 10 тысяч, 14 чалавек памерлі. Выпадкі захворвання на "свіны грып" былі зафіксаваныя таксама ў Латвіі і Польшчы — суседзях Беларусі.

А вось інфармацыя пра тое, што летась у Гродне ад віруса грыпа A(H1N1) памерла дзяўчынка, не пацвердзілася. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя нашай краіны, яна хварэла на сезонны грып, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі